6 жніўня, серада. 19:00. Фільм з сэрыі «Невядомая Беларусь».

Беларуская вёска. Раніца. Поле. У кадры зьяўляецца пастухоў ражок на фоне ўзыходу сонца. Босыя ногі ідуць па расістым мурагу. Зноў у кадры грае ражок. Ад’езд камэры — і ў кадры пастушок у полі грае на ражку.

Тым часам у вёсцы, у адной з хатаў, гаспадар зьбіраецца ўпершыню сёлета выганяць жывёлу ў поле. Гэта цэлы рытуал. Гаспадар апранаецца ў сьвяточнае, у торбу кладзе кавалачак хлеба, соль, печыва, тры каменьчыкі, сьцізорык, замок, бязьмен, сякеру, курынае яйка, грамнічную сьвечку. Маладзіцы і старэйшыя жанчыны да выгану жывёлы ў поле стараюцца закончыць усе дамашнія работы і таксама выходзяць у двор, каб правесьці кароўку ў поле. Гаспадар, зьняўшы шапку, выганяе з адрыны жывёлу. Жанчыны тым часам на парозе ў хляве кладуць крапіву, лопух, сыплюць асьвечаны мак. Затым гаспадар з поўным вядром вады, трыма прыгаршчамі саломы, выцягнутымі са страхі сьвірна, па ходзе сонца абходзіць «гаўяду», перакідвае праз яе камень і пырскае вадою. Зрабіўшы гэта тройчы, закапвае каля варот замок, бязьмен, сякеру і яйка, распальвае на тым месцы вогнішча з саломы і праганяе праз яго жывёлу, торбу аддае пастуху. Выганяюць кароўку са двара галінкаю вярбы, якую асьвячалі ў царкве або касьцёле ў Вербную нядзелю. Жывёлу выганяюць праз брамку не перадам, а задам. Пры гэтым гавораць: «З Богам кароўка на пашу!»

* * *

Сыгнал незалежнага беларускамоўнага спадарожнікавага тэлеканалу цяпер даступны праз спадарожнік «Сырыюс‑4». Адначасова «Белсат» застаецца на спадарожніку «Астра». Парамэтры каналу на «Сырыюсе»:

Пазыцыя 5° E, Палярызацыя H, Частата 12 379,6 МГЦ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0