ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» з 22 па 25 красавіка арганізуе працу часовых гарадскіх і прыгарадных аўтобусных маршрутаў да месцаў пахаванняў. Такая інфармацыя размешчаная на сайце прадпрыемства.

Так, 22—24 красавіка з 8.00 да 19.00 будуць курсаваць маршруты

№ 970Э «АС Паўднёва-Заходняя — Заходнія могілкі»;

№ 972Э «ДС Уручча-2 — Калодзішчанскія могілкі»;

№ 973Э «ДС Захад-3 — Паўночныя могілкі»;

№ 975Э «ДС Чыжоўка — Могілкі Міханавічы»;

№ 402Д «ДС Захад-3 — Азярцо праз Заходнія могілкі і Новы Двор».

Будзе павялічаная колькасць рухомага саставу на дзеючых гарадскіх аўтобусных маршрутах № 68 «ДС Карастаянавай — Паўночныя могілкі»;

№ 94С «АС Аўтазаводская — Чыжоўскія могілкі»;

№ 109 «ДС Карбышава — Паўночныя могілкі».

25 красавіка з 7.00 да 19.00 арганізуюцца аўтобусныя маршруты

№ 968Э «ДС Карастаянавай — Паўночныя могілкі»;

№ 970Э «АС Паўднёва-Заходняя — Заходнія могілкі»;

№ 971Э «ДС Захад-3 — Могілкі Міханавічы»;

№ 972Э «ДС Уручча-2 — Калодзішчанскія могілкі»;

№ 973Э «ДС Захад-3 — Паўночныя могілкі»;

№ 974Э «Кульман — Паўночныя могілкі»;

№ 975Э «ДС Чыжоўка — Могілкі Міханавічы»;

№ 977 «1-я вароты — 2-я вароты» (для абслугоўвання Паўночных могілак);

№ 979Э «ДС Карбышава — Паўночныя могілкі»;

№ 275Э «ДС «Уручча-2» — Каралёў Стан»;

№ 337Д «аг. Лясны — Бальшавік»;

№ 402Д «ДС Захад-3 — Азярцо праз Заходнія могілкі і Новы Двор».

Таксама будзе павялічаная колькасць рухомага саставу на аўтобусных маршрутах № 31 «ДС Уручча-2 — Калодзішчанскія могілкі» (з адначасовай адменай працы аўтобуснага маршруту № 172Э);

№ 94С «АС Аўтазаводская — Чыжоўскія могілкі».

З мэтай мінімізацыі часу праезду да месцаў адпраўлення гарадскіх і прыгарадных аўтобусных маршрутаў, якія забяспечваюць транспартнае абслугоўванне месцаў пахавання, 25 красавіка з 7.00 да 18.00 запланаванае павелічэнне колькасці рухомага саставу на аўтобусных маршрутах № 29, 59, 148С, 921, тралейбусных маршрутах № 2, 22, 25, 41, 46, 92 і трамвайным маршруце № 11. Прадугледжаная арганізацыя працы аўтобусных маршрутаў № 3С «ДС Чыжоўка — Вакзал», 22Д «ДС Чыжоўка — ст. м. Аўтазаводская».

25 красавіка ў сувязі з закрыццём руху ўсіх відаў транспарту па вул. Кульман рух аўтобуснага маршруту № 19 «ДС Карастаянавай — Сляпянка» будзе арганізаваны па вул. Карастаянавай, вул. Арлоўскай, пл. Бангалор, вул. М. Багдановіча з выкананнем прыпыначнага пункта «Пл. Бангалор» па вул. М. Багдановіча ў абодвух напрамках.

Як адзначылі ў ГУ «Сталічны транспарт і сувязь», адпраўленне аўтобусаў па маршрутах № 968Э, 970Э, 971Э, 972Э, 973Э, 974Э, 975Э, 977, 979Э будзе ажыццяўляцца аператыўна па меры напаўнення салонаў.

Аплата за праезд на маршрутах № 68, 94С, 109, 968Э, 970Э, 971Э, 972Э, 973Э, 974Э, 975Э, 979Э будзе брацца адначасова ў прамым і зваротным кірунках пры ажыццяўленні пасадкі ў Мінску; на прыгарадным маршруце № 275Э — па прыгарадным экспрэсным тарыфе, на прыгарадных маршрутах № 337Д, 402Д - па прыгарадным дадатковым тарыфе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0