Было бачна, што другі тайм для БАТЭ даваўся цяжка, але каманда з гонарам вытрымала гэтыя выпрабаваньні. Калі на 71‑ай хвіліне за другую жоўтую картку быў выдалены сэрб Зрніч, то здалося, што праблем болей ня будзе.

Тут яшчэ і Віталік Радзівонаў вывеў каманду з Барысава наперад 2:1. Але ўжо празь дзьве хвіліны ўдзельнік Эўра‑2008 чэх Ян Полак лік адыграў. Дзесяць апошніх хвілін былі вельмі нэрвовымі, аднак наша каманда выйграла. «Андэрлехт» жа яшчэ ніколі не завяршаў эўракубкі так рана.

Photo by Julia Darashkevich
Фота Юліі Дарашкевіч
БАТЭ выходзіць у трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў, дзе яго супернікам будзе абсалютна адэкватны па моцы баўгарскі «Леўскі». Да групавога турніру Лігі чэмпіёнаў засталося ўсяго два крокі.

***

Пасьля першага тайму матчу БАТЭ — «Андэрлехт» лік 1:1. Лік на васемнаццатай хвіліне гульні адкрыў Генадзь Блізьнюк. Форвард БАТЭ нядаўна зламаў сківіцу, таму на матч выйшаў у адмысловай масцы, крыху нагадваючы Бэтмэна. У моманце голу Блізьнюк зноў атрымаў траўму. Напрыканцы першага тайму Віктар Ганчарэнка быў вымушаны яго замяніць на Аляксандра Ермаковіча.

Бэльгійцы адыграліся празь пяць хвілін пасьля прапушчанага голу. Ржэўскі сфаліў у сваёй штрафной, а ірляндзкі арбітар паказаў на адзінаццацімэтровую адзнаку. Футбаліст «Андэрлехта» разьвёў мяч і варатара па розных кутах — 1:1.

***

Напэўна, ніколі яшчэ як сёлета беларусы ня мелі такіх шанцаў патрапіць у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў. Пра гэта неяк усе стараюцца маўчаць, каб не сурочыць, але ўсе спадзяюцца і вераць у цуд. БАТЭ другі год запар радуе нас сваёй шчырай гульнёй у эўракубках.

Каманда з Барысава атрымала на розных франтах трынаццаць перамог запар. Дзесяць былі дасягнутыя ў рамках чэмпіянату краіны, а яшчэ тры – у Лізе чэмпіёнаў. У тое, што БАТЭ пройдзе ісьляндзкі «Валюр» сумневаў амаль не было. А ў перамогу нашых хлопцаў у Брусэлі над славутым «Андэрлехтам» верылася слаба.

Бэльгійскі інтэрнацыянал нярэдка закручваў ліхія атакі ля варот Сяргея Вяромкі, але нашы адбіваліся. І балюча джалілі суперніка ў контратаках. Нават прапусьціўшы гол, барысаўцы не апусьцілі рукі, а ўжо ў наступнай атацы дабіліся права на пэнальці. А за дзьве хвіліны да фінальнага сьвістку ўчорашні юніёр Павал Няхайчык фантастычным ударам прынёс перамогу БАТЭ – 2:1.

Відавочна, што «Андэрлехт» недаацаніў нашага чэмпіёна. У Барысаве БАТЭ можа быць яшчэ цяжэй, але фактар роднага поля нешта ды значыць. Трыбуны таксама будуць запоўненыя. Усе квіткі раскупілі за некалькі гадзін.

Подзьвігі БАТЭ не засталіся незаўважанымі. Міжнародная фэдэрацыя прызнала наш клюб найлепшым у сьвеце ў ліпені! Яшчэ ніколі беларуская каманда не дабівалася такога ганаровага званьня. Ды і зірніце, якія клюбы мелі такі тытул сёлета – «Рома» (Італія), «Баварыя» (Германія), «Рывэр Плэйт» (Аргентына), «Ліён» (Францыя). Ужо трапіць у такую кампанію больш чым ганарова.

Дурныя чуткі, распаўсюджаныя баўгарскімі журналістамі, пра тое, што матч у бэльгійскай сталіцы мог быць па дамоўленасьці, не павінны паўплываць на хаду матчу.

19:00. Барысаў. Гарадзкі стадыён (А для тых, хто не патрапіць жывы этэр на тэлеканале «Лад»). БАТЭ – «Андэрлехт». Хварэем за нашых!

Photo by Julia Darashkevich
Фота Юліі Дарашкевіч
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?