Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыняў у Крамлі дзяржсакратара ЗША Рэкса Тылерсана і міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова. Пра гэта паведаміў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, піша ВВС.

ЕРА

ЕРА

Пра тое, ці адбудзецца сустрэча дзяржсакратара новай адміністрацыі Белага дома з прэзідэнтам Пуціным, не было вядома да апошняга моманту.

Раней Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што калі на працягу дня Тылерсан і Лаўроў палічаць мэтазгодным «далажыць аб выніках перамоваў кіраўніку дзяржавы», то сустрэча магчымая.

У сераду ў доме прыёмаў расейскага МЗС прайшлі перамовы Рэкса Тылерсана і Сяргея Лаўрова, на якіх бакі, як паведамляецца, паспрабавалі згладзіць асабліва вострыя вуглы, якія ўзніклі паміж дзвюма краінамі з-за падзей у Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?