Уладзімір Пуцін заявіў, што расійскія ўлады знойдуць магчымасць пазбаўляць грамадзянства краіны тых расіян, якім яно было дадзена рашэннем уладаў, але якія затым уступілі ў шэрагі экстрэмісцкіх арганізацый.

«У адпаведнасці з расійскай Канстытуцыяй мы нікога пазбаўляць грамадзянства не можам. Але мы можам адмяняць адпаведныя рашэнні, якія паслужылі падставай для атрымання расійскага грамадзянства. Мы правядзём кансультацыі з нашымі юрыстамі, і, я думаю, такія рашэнні будуць прынятыя ў самы бліжэйшы час», — сказаў Пуцін у інтэрв'ю тэлекампаніі «Мир-24».

Раней стала вядома, што Акбаржон Джалілаў, які, як мяркуецца, ажыццявіў выбух у пецярбургскім метро 3 красавіка, атрымаў расійскае грамадзянства ў 2011 годзе дзякуючы таму, што яго бацька доўга жыў у Санкт-Пецярбургу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?