70 гадоў сёньня спаўняецца аднаму з самых знаных беларускіх кампазытараў
У свой час Ігар Лучанок атрымаў адразу тры кансэрваторскія адукацыі: у Менску, Маскве й Ленінградзе.
Музыка, пэдагог і грамадзкі дзеяч, Ігар Лучанок узначальвае Беларускі саюз кампазытараў ужо больш за дваццаць гадоў.
Многія ягоныя песьні сталіся народнымі: «Алеся», «Жураўлі над Палесьсем Ляцяць», «Полька Беларуская». Багата якія мэлёдыі ўвайшлі ў залаты песенны фонд.
Ігар Міхайлавіч працягвае і сёньня багата пісаць і гастраляваць.
Вялікі канцэрт «Жытнёвы звон», прысьвечаны юбілею кампазытара, пройдзе на сцэне менскай Белдзяржфілярмоніі 24 верасьня.
Ігар Лучанок. Фота Андрэя Лянкевіча |
Песьняры. «Алеся». (Словы Аркадзя Куляшова, музыка Ігара Лучанка) |