Пры падзенні самалёта паблізу Лісабона загінулі грамадзяне трох краін, паведамляюць інфармагенцтвы.

Усяго загінулі пяць чалавек, сярод іх адзін грамадзянін Францыі, адзін партугалец і адзін швейцарац.

Невялікі самалёт, які накіроўваўся з аэрадрома ў Кашкайшы ў Марсэль, разбіўся сёння днём за 25 км ад Лісабона. Ён упаў побач з супермаркетам. Сярод загінулых чатыры чалавекі, якія былі на борце самалёта, а таксама адзін чалавек, які быў у зоне падзення.

Прычыны трагедыі высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0