Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Папко.
«Паведамленне выратавальнікам паступіла ў 8.23. Маршрутка «Мерсэдэс Спрынтэр» загарэлася ў руху на вуліцы Сурганава насупраць дома №10. Работнікі МНС прыбылі праз чатыры хвіліны і аператыўна ліквідавалі пажар. У салоне знаходзіліся 15 чалавек. Ніхто не пацярпеў», — распавёў Аляксандр Папко.
Прычына пажару высвятляецца.