У сусветны топ мабільных праграм выйшаў FaceApp — мабільны дадатак, які дазваляе праз фота твару змяняць пол, узрост і нават прыгажосць. 

Вось прыкладна так гэта працуе. Вы фатаграфуеце сябе, або абіраеце фота са смартфона і можаце зрабіць цэлы калаж фотаздымкаў.

У бясплатнай версіі дадатку даступныя чатыры віды апрацоўкі — усмешка, прывабнасць, немаўля, стары, дзяўчына і мужчына. Поўная версія каштуе $3.99.

Дадатак, як і ўсе папярэднія, працуе з нейрасеткамі. Гэта адбываецца наступным чынам — FaceApp змяняе асобныя фрагменты выявы, а зыходныя дадзеныя адпраўляюцца на сервер, дзе і адбываецца апрацоўка.

Ну што ж, пратэстуем гэта на беларускіх знакамітасцях! Будзем выкарыстоўваць фільтры — усмешку, змену полу і ўзросту, прывабнасць.

Аляксандр Лукашэнка.

Лідзія Ярмошына.

Нейрасетка дала збой на «гарачым» Міхаілу Мясніковічу.

Аляксандр Глеб.

Ганна Бонд амаль не змянілася, а ў мужчынскім варыянце чымсьці падобна на Крыштыяну Раналду.

Як нейрасетка не імкнулася, а Аляксандр Саладуха прыгожы ў любым выглядзе.

Лявон Вольскі.

Сяргей Міхалок.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?