• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Гісторыя
18.04.2017 / 22:22

У Курапацкай справе даўно пастаўленая кропка. «Нямецкага следу» няма

Піша Ігар Кузняцоў, кандыдат гістарычных навук.

У красавіку 1999 года было завершана чацвёртае следства, праведзенае па факце выяўлення масавых пахаванняў у лясным масіве Курапаты. «Нямецкі след», дзеля знаходжання якога ваеннай пракуратурай па патрабаванні некаторых прадстаўнікоў грамадскасці чарговы раз было праведзена новае следства па старой справе, знойдзены так і не быў.

Тут і ніжэй фота Сяргея Гудзіліна

З чаго ўсё пачалося

3 чэрвеня 1988 года ў газеце «Літаратура і мастацтва» быў апублікаваны артыкул навуковых супрацоўнікаў Інстытута гісторыі АН БССР Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога смерці». У артыкуле сцвярджалася, што ў лясным масіве Курапаты пахаваны ахвяры палітычных рэпрэсій 1937—1941 гадоў. Абагульніўшы ўсе матэрыялы, якія былі, аўтары зрабілі выснову, што на гэтым месцы ў перадваенныя гады органы НКУС праводзілі масавыя расстрэлы. Артыкул меў вялікі рэзананс і стаў падставай для завядзення пракуратурай БССР 14 чэрвеня 1988 года крымінальнай справы. Гэта была першая ў СССР крымінальная справа такога роду.

Першае следства па Курапатах праводзілася з чэрвеня па лістапад 1988 года, потым было спынена і адноўлена ў студзені 1989 года.

— Гэта справа была зусім унікальнай, — успамінае Язэп Бролішс, які ў той час быў следчым па асоба важных справах пракуратуры БССР. — Следства па крымінальнай справе звычайна мае свае мэты: устанавіць падзею злачынства, таго, хто яго ўчыніў, вызначыць, пад які артыкул Крымінальнага кодэкса гэтае злачынства падпадае, знайсці пацярпелых і г. д. Тут жа, нягледзячы на тое, што падзея злачынства навідавоку, было незразумела, каго і што шукаць… Больш таго, не існавала прэцэдэнтаў такіх расследаванняў, не было ні тэхналогій, ні методык. Тым не менш шляхам спроб і памылак, ужываючы выпрабаваныя тэхналогіі і прыёмы крыміналістыкі, мы выйшлі са становішча.

Следства ўстанавіла, што на тэрыторыі каля 30 гектараў размешчана 510 меркаваных пахаванняў, якія ўяўляюць сабой упадзіны з прыкметамі асядання грунту. Была праведзена выбарачная эксгумацыя, падчас якой выявілі чалавечыя астанкі — 313 чэрапаў, косці шкілетаў, 340 зубных пратэзаў з жоўтага і белага металаў. Акрамя таго, знайшлі асабістыя рэчы: расчоскі, зубныя шчоткі, мыльніцы, кашалькі, абутак, рэшткі адзення, а таксама 177 гільзаў і 28 куль. 164 гільзы і 21 куля былі выпушчаны з рэвальвера сістэмы «Наган», адна гільза — з пісталета «ТТ», а гэта значыць, са штатнай зброі супрацоўнікаў НКУС.

Як паказалі комплексная судова-медыцынская і крыміналістычная экспертызы, касцявыя астанкі, выяўленыя пры эксгумацыі, належалі не менш чым 356 расстраляным. Астанкі яшчэ 35 чалавек былі выяўленыя будаўнікамі і навучэнцамі. На 227 чарапах і іх фрагментах — агнястрэльныя пашкоджанні. Звесткі аб колькасці пахаваных тут адсутнічаюць.

У ходзе расследавання было апытана каля 200 відавочцаў тых падзей. 55 сведак з ліку жыхароў вёсак Цна-Ёдкава, Падбалоцце, Дроздава, размешчаных паблізу ляснога масіву, расказалі, што ў 1937—1941 гадах работнікі НКУС на крытых аўтамашынах прывозілі сюды людзей і расстрэльвалі іх. Трупы закопвалі ў ямы. Па ўспамінах мясцовых, расстрэлы пачаліся ў 1937 годзе і працягваліся да 1941 года. Мяркуючы па характары і наменклатуры знойдзеных рэчаў, у Курапатах былі пахаваны ў асноўным выхадцы з Беларусі, у тым ліку з заходніх абласцей і, магчыма, з Прыбалтыкі. Ёсць падставы меркаваць, што там спачываюць і палітычныя зняволеныя Аўтадарлага.

Сярод сведак, якія давалі паказанні, не было нікога, хто падчас тых падзей знаходзіўся ў дзіцячым або старым узросце. Падчас следчага эксперыменту сведка Н. Карповіч паказаў месца, дзе ў 1937 годзе бачыў незасыпаную магілу, напоўненую трупамі. У ходзе эксгумацыі ў паказаным ім кірунку знойдзена пахаванне, з якога дасталі 50 чэрапаў, косці шкілетаў, абутак, іншыя прадметы і іх фрагменты.

З пратакола эксгумацыі астанкаў: «Пры распрацоўцы пласта пахавання (раскоп №8) вынятыя прадметы, якія размяшчаліся ў ім хаатычна: 50 чэрапаў, у тым ліку 7 са зводам і асновай… На ўсіх 50 чарапах ёсць пашкоджанні круглявай і авальнай формы, якія размяшчаюцца на розных участках у цемянной, патылічнай, скроневай, лобнай абласцях. Чэрапаў, якія б захаваліся без пашкоджанняў, не знойдзена…»

Практычна ўсе апытаныя сведчылі, што падчас Вялікай Айчыннай вайны на гэтым месцы расстрэлаў не было, ды і наогул у той час версія «нямецкага следу» нікому не прыходзіла ў галаву. Паводле звестак Ваеннага камісарыята БССР, воінскіх пахаванняў у лясным масіве, дзе выяўлены астанкі, таксама не было. У Язэпа Бролішса ніколі не ўзнікала ніякага сумнення, што гэта справа рук НКУС.

Паказанні сведак былі пацверджаны дадзенымі КДБ БССР аб тым, што падчас акупацыі ў Курапатах не размяшчалася ні канцэнтрацыйных, ні іншых лагераў.

Для таго каб высветліць, дзе знаходзіліся месцы прывядзення ў выкананне прыгавораў і рашэнняў пазасудовых органаў за 1937—1941 і 1944—1953 гады, следства накіравала запыты ў КДБ БССР. Аднак гэтая арганізацыя не мела дакументальных звестак аб месцах прывядзення прыгавораў у выкананне. Адсутнічалі там і звесткі аб асобах, якія выконвалі ў гэтыя гады прыгаворы і рашэнні аб вышэйшай меры пакарання. Аказалася немагчымым устанавіць і колькасць расстраляных. Як мала часу спатрэбілася для таго, каб бясследна знікла памяць аб ахвярах і выканаўцах прыгавораў…

Тым не менш следствам было дакладна вызначана, што з 1937 па 1941 год у лясным масіве Курапаты органамі НКУС учыняліся масавыя расстрэлы грамадзян. Праз столькі часу вызначыць іх асобы і канкрэтныя падставы пакарання ўжо не ўяўлялася магчымым. У пастанове аб спыненні крымінальнай справы было адзначана: «Прымаючы пад увагу, што вінаватыя ў гэтых рэпрэсіях кіраўнікі НКУС БССР і іншыя асобы прыгавораны да смяротнага пакарання альбо памерлі, на падставе выкладзенага… крымінальную справу, заведзеную 14 чэрвеня 1988 года пракурорам Беларускай ССР, спыніць».

Новая версія старой справы

У чэрвені 1991 года члены так званай грамадскай камісіі па расследаванні злачынстваў у Курапатах пад старшынствам Валянціна Корзуна накіравалі ў Пракуратуру СССР сабраны імі матэрыял, які нібыта даказвае, што ва ўрочышчы Курапаты спачываюць не ахвяры НКУС, а ахвяры нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Увосень 1991-га ў Мінск прыязджаў прадстаўнік Пракуратуры СССР, але факты, выкладзеныя ў звароце «грамадскай камісіі», пацвярджэння не знайшлі. У лютым 1992 года па патрабаванні «грамадскай камісіі» Пракуратура Рэспублікі Беларусь была вымушана зноў аднавіць расследаванне. Следства пацвердзіла высновы дзяржаўнай камісіі.

Праз два гады «грамадская камісія» звярнулася ў Вярхоўны Савет Беларусі з прапановай аспрэчыць высновы, да якіх у сваім расследаванні курапацкіх падзей прыйшла дзяржаўная камісія.

Вярхоўны Савет у адказ даручыў Генеральнаму пракурору рэспублікі Васілю Шаладонаву вярнуцца да гэтай справы. Паўторнае расследаванне вёў старшы следчы па асоба важных справах пракуратуры Валерый Камароўскі. Менавіта да таго часу адносіцца ўзнікненне версіі пра «нямецкі след» і пра тое, што ў Курапатах не НКУС расстрэльваў савецкіх грамадзян, а немцы — «прывезеных сюды ў якасці перакладчыкаў гамбургскіх яўрэяў».

Тады ж былая падпольшчыца Марыя Осіпава, якая прымала ўдзел у рабоце дзяржаўнай камісіі падчас першага следства, праз чатыры гады раптам успомніла, што ў гады вайны праз Камароўку ў бок Зялёнага Лугу немцы гналі на расстрэлы мірных грамадзян. Іншымі словамі, новаму следству давялося мець справу з некалькімі версіямі, кожная з якіх пярэчыла высновам папярэдняй.

Новае расследаванне справы па Курапатах было праведзена дасканала. Для таго каб выключыць версію расстрэлаў яўрэяў нямецкімі акупантамі, Валерый Камароўскі звярнуўся ў ізраільскі нацыянальны мемарыял Катастрофы і Гераізму Яд ва-Шэм, дзе сабрана найбольш поўная інфармацыя пра рэпрэсіі ў дачыненні да яўрэяў. Атрымаў адказ, што Мінск, Дразды, Масюкоўшчына, Курапаты, Цна-Ёдкава, Зялёны Луг у якасці месца расстрэлаў яўрэяў не зафіксаваны. Няма інфармацыі аб расстрэлах у Курапатах і ў нямецкіх архівах. Эксперты з Германіі пацвердзілі, што метад пахавання ў Курапатах — не нямецкі. Гітлераўцы звычайна капалі вялікія магілы — да 50—60 метраў у даўжыню, перад «акцыяй» ахвяр распраналі, забіралі асабістыя рэчы, здымалі залатыя каронкі. Не выяўлена ў пахаваннях і дзіцячых астанкаў. У сувязі з тым, што нацысты і іх пасобнікі расстрэльвалі яўрэяў, як правіла, сем'ямі, то гэты факт можна лічыць адным з вырашальных пры ўстанаўленні ісціны.

Пасля даследавання ўсіх дакументаў была вынесена пастанова аб адсутнасці матываў для аднаўлення следства па Курапатах. Сабраныя доказы сведчылі аб неабгрунтаванасці здагадак так званай грамадскай камісіі. Аналіз звестак, што былі ў крымінальнай справе, дазволіў зноў зрабіць выснову аб тым, што ў лясным масіве Курапаты ў 1937—1941 гадах органамі НКУС БССР праводзіліся расстрэлы і пахаванні грамадзян, якія абвінавачваліся ва ўчыненні контррэвалюцыйных і іншых «злачынстваў». Вызначыць колькасць і імёны загінулых у працэсе следства было немагчыма з прычыны адсутнасці неабходных архіўных даных у КДБ Беларусі.

Апошняе следства

Паколькі сабраныя доказы не падлягалі сумненню, а новыя матэрыялы толькі пацвярджалі ўжо існуючае заключэнне, громам сярод яснага неба стаў пачатак новага, чацвёртага, следства ў 1998 годзе. Гэтым разам расследаванне было даручана старшаму памочніку ваеннага пракурора Беларусі Віктару Сомаву. І зноў была праведзена праверка доказаў, сабраных падчас папярэдніх следстваў, работа па ўжо вядомых версіях.

Не абышлося і без маленькай сенсацыі: у ходзе расследавання «грамадская камісія» прад'явіла «сведку», які нібыта на свае вочы бачыў, як расстрэлы ў Курапатах вялі немцы, а не НКУС. Высветлілася, што «сведка», у прыватнасці, нават не знаёмы з мясцовасцю, пра якую ішла гаворка, і наогул аказаўся аферыстам, які выдаваў сябе за ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, не з'яўляючыся ім.

У ходзе апошняга следства ўпершыню было выяўлена самае вялікае з усіх знойдзеных у Курапатах пахаванняў, у якім змяшчаліся астанкі больш як 300 чалавек (звычайна ў ямах знаходзілася да 100 астанкаў).

Следства зрабіла яшчэ адну сенсацыю — упершыню за ўсю гісторыю раскопак у Курапатах былі знойдзены рэчавыя доказы з канкрэтнымі датамі і прозвішчамі, якія сведчылі пра тое, што расстрэлы праходзілі да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У пахаванні №30 былі знойдзены турэмныя квітанцыі аб канфіскацыі пры арышце каштоўнасцяў, выдадзеныя 10 чэрвеня 1940 года Моўшу Крамеру і Мардыхаю Шулескесу.

Як вядома, 94% стрэляных гільзаў, знойдзеных у Курапатах, — ад рэвальвераў сістэмы «Наган». Акрамя таго, было знойдзена некалькі стрэляных гільзаў з пісталетаў сістэм «Браўнінг» і «Вальтэр», што таксама дало магчымасць прыхільнікам «нямецкага следу» яшчэ раз заявіць аб правамернасці сваёй версіі. Аднак трэба заўважыць, што зброя гэтых сістэм выпускалася задоўга да 1941 года, і нярэдка менавіта такой зброяй узнагароджваўся кіруючы склад НКУС. Акрамя таго, ёсць даныя аб тым, што пісталеты, у тым ліку гэтых сістэм, былі штатнай зброяй шэрагу супрацоўнікаў НКУС.

Дагэтуль вядомыя далёка не ўсе месцы пахаванняў ахвяр палітычнага тэрору. Паводле сведчанняў відавочцаў, расстрэлы праводзіліся таксама ў раёне Лошыцы. Адзінкавыя расстрэлы вяліся і на Кальварыйскіх могілках.

«Курапацкая справа» — адна з самых гучных і вядомых спраў у постперабудовачнай гісторыі Беларусі. Пракуратура нашай краіны паставіла кропку ў гэтай гісторыі. Сёння вынікі «курапацкай справы» не задавальняюць толькі тых, хто ўпарта не жадае чуць праўду аб трагічным мінулым Беларусі.

Тым не менш хочацца верыць, што надпіс на гранітным абеліску ў Курапатах — «У гэтым лясным масіве ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 18 студзеня 1989 г. будзе пабудаваны помнік ахвярам масавых рэпрэсій 1937—1941 гг.» — стане рэальнасцю ўжо ў найбліжэйшы час.

Ігар Кузняцоў, zviazda.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Палітыка і грамадства
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Чырвоная ікра ў Беларусі за год падаражэла ў паўтара-два разы. Меркавалася, што прычына ў пуціне, але не
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Расійскі вірусолаг назваў тры ўмовы перамогі над пандэміяй і правёў яскравую паралель з Пушкіным
Галоўнае
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Усяго патроху
Памёр журналіст Раман Якаўлеўскі
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі сустрэўся з сем’ямі беларускіх палітвязняў ФОТАФАКТ
У Еўропе заявілі аб высокай ступені рызыкі з-за новага штама каранавіруса. Ён дабраўся да Нямеччыны і Чэхіі
Журналіст Бі-бі-сі Стыў Розэнберг грае «Купалінку» на фартэпіяна ВІДЭА
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх