«НН» выходзіць ня толькі на паперы, але і ў Сеціве.

«НН» выходзіць ня толькі на паперы, але і ў Сеціве.

На гэтым тыдні выйшаў тысячны нумар «Нашай Нівы». Сучасная нумарацыя выданьня вядзецца ад траўня 1991 году, калі «Нашу Ніву» адрадзілі ў Вільні. Паводле гэтага адліку нумар будзе 579‑м. Калі ж палічыць усе нумары, што зьявіліся ад заснаваньня «Нашай Нівы» — ад 1906 году, — то выходзіць, што агулам іх роўна тысяча.

1906 год — 7 нумароў.

1907 год — 36 нумароў.

1908 год — 26 нумароў.

1909 год — 52 нумары.

1910 год — 52 нумары.

1911 год — 52 нумары.

1912 год — 52 нумары.

1913 год — 52 нумары.

1914 год — 52 нумары.

1915 год — 31 нумар.

1920 год — 9 нумароў.

«Нашу Ніву» за 1906, 1907, 1908, 1909, 1910 і 1911 гады можна знайсьці ў факсымільных выданьнях. Падшыўкі за 1912 і 1913 гады (праўда, няпоўныя — да 44 нумару за 1912 год і да 46 нумару за 1913 год) ёсьць у аддзеле рэдкай кнігі Нацыянальнай бібліятэкі. Падшыўка за 1914 год — у Архіве‑музэі беларускай літаратуры і мастацтва. «Наша Ніва» ж 1915 і 1920 гадоў захоўваецца за межамі краіны.

Да выхаду 1000-га нумару газэты мы прымеркавалі зьмену дызайну сайту nn.by.

Усе працы па ўдасканаленьні сайту выканаў на грамадзкіх пачатках праграміст зь Менску MZ, чытач НН. Вялікі яму дзякуй.

Заўвагі і прапановы (рэалістычныя :) па ўдасканаленьні дызайну сайту скіроўвайце на [email protected].

Нашаніўцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0