На сёньняшняе судовае паседжаньне амэрыканскага адваката Эмануіла Зэльцэра канваіры заносілі на руках.

Эмануіла Зэльцэра і ягоную сакратарку, грамадзянку Расеі Ўладлену Функ затрымалі ў аэрапорце 12 сакавіка, як толькі яны прыляцелі зь Лёндану. 30 ліпеня пачаўся судовы працэс за зачыненымі дзьвярыма. Зэльцэра і Функ трымаюць у сьледчым ізалятары КДБ. У судовую залю прапускаюць толькі ўдзельнікаў працэсу.

Сьледчыя абвінавачваюць Зэльцэра ў выкарыстаньні фальшывых дакумэнтаў, кантрабандзе наркотыкаў і камэрцыйным шпіянажы. Прадстаўнікі амбасады ЗША выказвалі занепакоенасьць станам здароўя грамадзяніна ЗША, які мае шэраг хранічных захворваньняў.

Цяпер ён сябе адчувае настолькі кепска, што ня можа самастойна падняцца па лесьвіцы на 4 паверх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?