Спецыялісты Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва (ФМБА) распрацавалі прэпараты, здольныя замяніць забаронены Сусветным антыдопінгавым агенцтвам (WADA) мельдоній.

«Мы знайшлі замену мельдонію, прычым некалькі прэпаратаў, якiя не аднесены да забароненага спісу, яны працуюць куды лепш, чым мельдоній», — заявіў кіраўнік ФМБА Уладзімір Уйба (цытата па «РІА Новості»).

Ён асабліва адзначыў, што паколькі новыя прэпараты больш эфектыўныя і не ўваходзяць у чорны спіс WADA, то пра мельдоній зараз можна забыцца.

Уйба паведаміў таксама, што WADA прызнала выяўлены ФМБА індывідуальны характар выводзін з арганізма мельдонію.

«Што мы выявілі і што прызнала WADA: пасля заканчэння дзевяці месяцаў у пяці з шасці падыспытных канцэнтрацыя ў мачы склала ад 18 да 20 нанаграмаў на літр, а мяжа WADA ўсталявана ў 100 нанаграмах. Яшчэ ў аднаго падыспытнага — 400 нанаграмаў. Выснова, з якой пагадзілася WADA, — што ёсць індывідуальнае назапашванне рэчыва», — растлумачыў Уйба.

Мельдоній быў сінтэзаваны ў 1975 годзе ў Латвійскай ССР і прадаваўся ў краінах былога СССР як рэчыва пад гандлёвай назвай «Мілдранат». Прэпарат выкарыстоўваўся для паскарэння рэабілітацыі пасля фізічных нагрузак і ў пасляаперацыйны перыяд, а таксама ў складзе комплекснай тэрапіі пры захворваннях сэрца.

У спісе забароненых да ўжывання спартсменамі прэпаратаў WADA мельдоній аказаўся з 1 студзеня 2016 года, пасля чаго цэлы шэраг спартсменаў быў дыскваліфікаваны, а расійскія лёгкаатлеты, за выключэннем Дар'і Клішынай, наогул не трапілі на Алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанейра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?