Я вызвалю ўсіх весляроў гэтай і кожнай галеры.
Я золота выдам рабам вагою з іх ланцугі:
Кожнаму, хто не памрэ ад голада і халеры,
Кожнаму, хто не згніе ад сырасці і цынгі.
Хай хвалі не хіляць борт, мы спіны свае нахілім,
І будзе да берагоў пракладзена баразна.
Проста цягні вясло. І сем футаў пад кілем.
І хай твая скура, Абу, квітнее ад бізуна,
Але мы з табою, Абу, яшчэ напаткаем барэя,
Усіх, хто махаў бізуном і скідваў у трум пацукоў
Я сам у шырокай пятлі павешу на мачтавай рэі
А золата выдам рабам мерай па звоне акоў.
Якімі б вы ні былі, кульгавымі ці рабымі —
Лавіце манеты ў кош, запоўніце карабы!
Я вызвалю вас, весляры і выдам вам па рабыні.
Мы сойдзем на берагі — там будуць яшчэ рабы!
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру