Матч у сталіцы Каталоніі скончыўся з лікам 0:0. Тыдзень таму, у першай гульні, «Юве» перамог «Барселону» з лікам 3:0 і выйшаў у паўфінал Лігі чэмпіёнаў.
uefa.com
У другім паядынку серады «Манака» перамог «Барусію» 3:1 (першы матч — 3:2) і таксама выйшаў у паўфінал.
У аўторак у 1/2 фіналу прабіліся мадрыдскія «Рэал» і «Атлетыка».
Лёсаванне пройдзе ў пятніцу. Матчы 1/2 фіналу — 2-3 і 9-10 мая.