Уладзімер Пракапцоў

Уладзімер Пракапцоў

Незвычайна фармалісцкі праект рэалізаваны ў Мастацкім музэі Беларусі. 8 жніўня ў 8 гадзін раніцы 8 хвілін і 8 сэкунд тут адкрылася пэрсанальная выстава дырэктара музэю Ўладзімера Пракапцова.

На ёй прэзэнтаваныя 8 найлепшых карцін, напісаных за апошнія 8 гадоў. І дэманстравацца яны будуць толькі 8 дзён.

Гэтая лічба была абраная не выпадкова: Уладзімер Пракапцоў нарадзіўся 8 жніўня. Сёлетні вэрнісаж прысьвечаны 55-годзьдзю майстра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?