Перамогі на прэстыжных турнірах вельмі важныя і прыемныя, але нараджэнне дзіцяці і сямейнае шчасце больш важна.
Такое меркаванне выказала сёння журналістам у Мінску вядучая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка.
Пытанне аб жыццёвых каштоўнасцях паўстала ў сувязі з тым, што напярэдадні адна з найлепшых тэнісістак свету за ўсю гісторыю амерыканка Серэна Уільямс паведаміла аб сваёй цяжарнасці.
Вікторыя Азаранка, якая стала мамай у снежні мінулага года, сказала, што ўжо паразмаўляла з Серэнай, павіншавала яе і пажадала усялякіх поспехаў. Серэна Уільямс дамаглася бліскучых вынікаў, выйграўшы масу разнастайных тытулаў, але, падкрэсліла Вікторыя, спартыўныя дасягненні ўсё ж не так важныя для жанчыны, як сям'я і дзіця.
Азаранка сказала, што заўсёды гатовая дапамагчы Серэне Уільямс у жыццёвых пытаннях, бо яны даўно з'яўляюцца добрымі сяброўкамі, нягледзячы на суперніцтва на кортах.





