Беларуская кампанія Venso выпусціла смартфон Venso Isprit U50 з падтрымкай 4G. Пра гэта паведамляецца на сайце кампаніі.

У камплекце будуць ісці дзве зменныя крышкі — зялёная і аранжавая, або сіняя і чорная.

У камплекце будуць ісці дзве зменныя крышкі — зялёная і аранжавая, або сіняя і чорная.

Што ўнутры?

Смартфон абсталяваны 4-ядзерным працэсарам па 1,5 Ггц, аператыўнай памяццю ў 1 Гб, 5-цалевым экранам з памерам 1280x720, 8-мегапіксельнай камерай, дзвюма сім-картамі і акумулятарам на 3000 мАг. Заднія крышкі выкананыя з прагумаванага матэрыялу.

На самім тэлефоне прысутнічаюць тры кнопкі — дзве для рэгулявання гуку і кнопка выключэння. Замест гэтага кампанія прапануе функцыю Smart Wake — кіраванне дадаткамі тэлефона пры дапамозе спецыяльнай каманды на выключаным экране. Сам смартфон працуе на Android 5.1 Lollipop.

Колькі каштуе?

Рэкамендаваная цана — 179 рублёў. У інтэрнэце смартфон можна набыць за 176 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?