Цэнтральнае РУУС сталіцы шукае дзяўчыну, якая, па словах відавочцы, пацярпела ад дзеянняў 31-гадовага мужчыны на фота. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага РУУС Таццяна Абозная.

29 сакавіка каля паўночы мінчанін праязджаў каля гаражоў, размешчаных паблізу дома 37а па праспекце Незалежнасці. Ён пачуў жаночы крык аб дапамозе і ўбачыў мужчыну, які паваліў на зямлю дзяўчыну і спрабаваў яе згвалціць. Мужчына крыкнуў на хулігана, той адпусціў дзяўчыну і накінуўся на яе заступніка — пачаў наносіць ўдары па машыне, потым пабег. Уладальнік аўто пабег следам. Ля станцыі метро «Плошча Перамогі» ён убачыў супрацоўнікаў міліцыі, да якіх звярнуўся па дапамогу. Міліцыянты па прыкметах затрымалі зламысніка і даставілі для разбору ў Цэнтральнае РУУС сталіцы. Затрыманым аказаўся 31-гадовы нідзе не працуючы раней судзімы мінчанін.

Дзяўчына, якая стала ахвярай зламысніка, сышла ў невядомым кірунку. Па словах відавочцы, на выгляд дзяўчыне 16-17 гадоў, валасы светлыя, была апранутая ў чырвоную куртку.

Усіх, хто стаў відавочцам гэтага здарэння, а таксама дзяўчыну, якая стала ахвярай злачынства, праваахоўнікі просяць звярнуцца ў Цэнтральнае РУУС Мінска або Цэнтральны раённы аддзел Следчага камітэта асабіста або па тэлефонах (017) 288-79-84, (017) 288-02-02 або 102. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?