Пайшоў з жыцця музычны крытык, журналiст i пiсьменнiк Анатоль Мяльгуй. Прычына смерці — сардэчны прыступ.

Анатоль Мяльгуй на развітанні з сябрам Вітаўтам Мартыненкам, які таксама сышоў заўчасна.

Анатоль Мяльгуй на развітанні з сябрам Вітаўтам Мартыненкам, які таксама сышоў заўчасна.

Развітанне адбудзецца 26 красавiка а 13.00 у рытуальнай зале крэматорыя. 

Анатоль Мяльгуй быў адным з самых вядомых сучасных беларускіх музычных крытыкаў i стваральнікаў рок-руху ў нашай краіне, аўтарам вялікай колькасці рэцэнзій і публікацый на музычную тэму. Ён удзельнічаў у арганізацыі першых беларускамоўных рок-фэстаў «Тры колеры-І» і «Тры колеры-ІІ» (у якіх упершыню на сцэну выйшлі гурты «Мроя», «Бонда» і іншыя). Сумесна з Вітаўтам Мартыненкам выдаў кнігi пра айчынны рок — «Праз рок-прызму» і «222 альбомы беларускага року і ня толькі…». Апошняя была адзначаная спецыяльным прызам на Рок-каранацыі-2006.

Анатолю Мiтрафанавiчу было 59 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?