У Францыі адкрыліся выбарчыя ўчасткі для правядзення першага тура прэзідэнцкіх выбараў. Больш як 66,5 тысячы ўчасткаў адчыніліся а 8 раніцы па мясцовым часе (9 раніцы па Мінску).

Галасаванне працягнецца да 20 гадзін па Мінску (у некаторых гарадах - да 21 гадзіны). Пасля гэтага пачнецца апрацоўка вынікаў, першыя папярэднія дадзеныя з'явяцца ў 21 гадзіну па Мінску.

На прэзідэнцкіх выбарах 22 красавіка ўжо прагаласавалі заморскія тэрыторыі Францыі. Усяго выбарчым правам валодаюць больш як 46 мільёнаў французаў.

Усяго ў выбарах удзельнічаюць 11 кандыдатаў. Паводле апошніх апытанняў, у першым туры лідарам хутчэй за ўсё стане былы міністр эканомікі і заснавальнік руху «Наперад!» Эмануэль Макрон (23-24%). У другі тур разам з ім, хутчэй за ўсё, выйдзе лідэр «Нацыянальнага фронту» Марын Ле Пен (22-23%).

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў паміж двума лідарамі па выніках першага галасавання пройдзе 7 мая.

Чытайце таксама:

Прэзідэнтам Францыі стане кандыдат, жанаты з жанчынай, на 24 гады старэйшай за яго?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?