Падраздзяленні еменскай арміі, якія займаюцца процідзеяннем тэрарызму, абвясцілі пра захоп баевікоў арганізацыі «Аль-Каіда на Аравійскім паўвостраве» (АКАП), перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.

Аперацыя праводзілася ў правінцыі Хардамаўт на поўдні краіны. Для захопу палявых камандзіраў выкарыстоўваліся авіяцыя і спецпадраздзяленні. Падчас аперацыі былі затрыманыя некалькі верхаводаў АКАП, якія з'яўляюцца наёмнікамі з іншых краін. Баевікі планавалі здзейсніць шэраг тэрактаў у паўднёвых правінцыях Емена.

У выніку ператрусаў канфіскаваная зброя, выбуховыя рэчывы і тэхніка. Сярод захопленых лідараў знаходзіцца і так званы «еменскі аз-Заркауі». Нагадаем, супрацьстаянне паміж цэнтральным урадам Емена і хусітамі працягваецца з канца лета 2014 года. У 2015 годзе дапамогу ўраду Емена аказвае Аравійская кааліцыя на чале з Саудаўскай Аравіяй. На тэрыторыі краіны дзейнічаюць як філіялы «Аль-Каіды», так і атрады «Ісламскай дзяржавы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0