Каля Луганска на фугасе падарваўся аўтамабіль з назіральнікамі АБСЕ. Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў сілавых структурах самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі паведамляе «Інтэрфакс».

Сярод супрацоўнікаў Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ёсць забітыя і параненыя, паведамляе Украінская праўда.

Загінуў адзін з назіральнікаў — грамадзянін ЗША. Яшчэ двое шпіталізаваныя.

Фугас выбухнуў каля вёскі Прышыб Славянасербскага раёна. Хто яго паставіў — невядома.

Місія АБСЕ ў твітары пацвердзіла інфармацыю пра «сур'ёзны інцыдэнт» з аўтамабілем.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?