Два чалавекі загінулі, тры траўмаваны ў выніку ДТЗ, што адбылося 7 жніўня ў Драгічынскім раёне (Брэсцкая вобласць).

Як паведамілі ў МУС Беларусі, 23-гадовы жыхар вёскі Дзераўная на аўтамашыне «Фальксваген» пры выездзе на галоўную дарогу сутыкнуўся з аналагічнай аўтамашынай, якой кіраваў 24-гадовы жыхар Кобрына. У выніку здарэння 19-гадовы жыхар вёскі Масткі, вадзіцель з Кобрына і яго пяцігадовая дачка змешчаны ў бальніцу, а жонка вадзіцеля, 1984 года нараджэння, і жыхарка вёскі Гарадзец Кобрынскага раёна, 1961 года нараджэння, загінулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?