Беларускае навукова‑тэхнічнае прадпрыемства «тэхнамаг» распрацавала бронекамізэльку для паляўнічых. Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства Віктар Дзік.
Паводле ягоных слоў, бронекамізэлька «Паляўнічы» надзейна абараняе ад дробавых і карцечных зарадаў гладкаствольнай паляўнічай зброі, а таксама ад куляў пісталета, да прыкладу, сыстэмы Макарава.
Маса вырабу складае каля 2,5 кг.
Віктар Дзік запэўніў, што гэтая мадэль бронекамізэлькі будзе даступная любому паляўнічаму пры прад’яўленьні паляўнічага білета, у той час як астатнія бронекамізэлькі ў Беларусі набываюцца толькі сілавымі структурамі.
Асноўным матэрыялам, зь якога вырабляюцца бронекамізэлькі, ёсьць балістычная тканіна, якая абараняе ад прадметаў, якія ляцяць, а таксама стальныя, тытанавыя або керамічныя бронеэлемэнты. Пасьля пашыву мадэль камізэлькі праходзіць сэртыфікацыйнае выпрабаваньне.