У дэпартамэнце па гуманітарнай дзейнасьці Упраўленьня справамі прэзыдэнта і МЗС Беларусі не валодаюць інфармацыяй аб тым, што 16‑гадовая беларуска Тацяна Казыра, якая знаходзілася на аздараўленьні ў Сан‑Францыска, падала дакумэнты ў іміграцыйную службу ЗША для прадаўжэньня гасьцявой візы.

Намесьнік дырэктара дэпартамэнту Леанід Чаўка паведаміў, што такая інфармацыя не паступала. «Мы разьбіраемся ў гэтай сытуацыі. Аднак тут дачасных высноў рабіць не варта. Трэба разабрацца, што паслужыла прычынай такога рашэньня, ці былі ў дзяўчыны праблемы ў сям’і, і наогул, што здарылася ў ЗША, што такое рашэньне было прынятае», — сказаў Л. Чаўка.

Начальнік аддзела прэс‑службы ўпраўленьня інфармацыі Міністэрства замежных спраў Марыя Ваньшына таксама паведаміла, што аб такім рашэньні дзяўчыны ў МЗС пакуль невядома.

Нагадаем, 5 жніўня група з 25 беларускіх дзяцей павінна была вылецець у Мінск з Сан‑Францыска. Да прызначанага часу ў аэрапорт не прыбыла грамадзянка Беларусі 1991 года нараджэньня Тацяна Казыра. Пазьней амэрыканскае выданьне The Press Democrat паведаміла, што яна падала дакумэнты ў іміграцыйную службу для прадаўжэньня гасьцявой візы і можа заставацца ў ЗША, каб дачакацца рашэньня ўладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?