27 красавіка стартуе працэдура выхаду Венесуэлы з Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў, заявіла кіраўнік МЗС краіны Дэлсі Радрыгес. Венесуэла будзе адзінай краінай Амерыкі, якая не ўваходзіць у ААД.
«Мы прадставім у ААД пісьмовую прэтэнзію і пачнем працэдуру, якая зойме 24 месяцы», - сказала міністр у тэлевізійным звароце.
26 красавіка пастаянная рада Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў прыняла рашэнне склікаць экстраную нараду кіраўнікоў МЗС для абмеркавання сітуацыі ў Венесуэле.
У Венесуэле працягваецца маштабны палітычны і эканамічны крызіс. Некалькі дзясяткаў тысяч жыхароў прымаюць удзел у акцыях пратэсту ў сталіцы Каракасе і яшчэ ў 20 гарадах краіны.