Пракуратура ня будзе ўсчынаць крымінальнай справы ў сувязь з гібельлю Гіта Леджэра.

Фэдаральная пракуратура ЗША вырашыла не ўсчынаць крымінальнай справы па факце незаконнага набыцьця рэцэптурных лекавых прэпаратаў, якія сталіся прычынай гібелі галівудзкага актора Гіта Леджэра, паведамляе АР.

Раней амэрыканскае ведамства па барацьбе зь незаконным абаротам наркотыкаў, якое расьсьледавала абставіны сьмерці актора, зрабіла выснову, што некалькі лекавых прэпаратаў, знойдзеных у Леджэра, былі набытыя ім незаконна. Антынаркатычнае ведамства паведаміла пра вынікі свайго сьледзтва фэдэральнай пракуратуры, якая мусіла была прыняць рашэньне пра ўсчынаньне крымінальнай справы. Пракуратура, як стала вядома АР, вырашыла адмовіцца ад правядзеньня далейшага расьсьледаваньня.

Цела 28‑гадовага актора з Аўстраліі было знойдзена 22 траўня ў кватэры ў Нью‑Ёрку, якая належала ягонай сяброўцы — папулярнай актрысе Мэры‑Кейт Олсэн. Прычынай сьмерці актора, як высьветліла экпэртыза, стаў прыём несумяшчальных адно з адным лекавых прэпаратаў. Частка гэтых лекаў была выпісана Леджэру дактарамі, аднак на некалькі прэпаратаў у яго не было рэцэпту.

Мэры Кейт‑Олсэн заявіла, што ёй нічога не вядома пра тое, як у Леджэра апынуліся гэтыя лекі, і адмовілася ад далейшага супрацоўніцтва зь ведамствам па барацьбе зь незаконным абаротам наркотыкаў. У выпатку распачынаньня крымінальнай справы, адзначае АР, Олсэн мусіла б даць паказаньні.

lenta.ru

Гіт Леджэр

Гіт Леджэр

Глядзі яшчэ:
Вядомы актор Гіт Леджэр знойдзены мёртвым у сваёй кватэры

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0