Рэдкі для красавіка патоп працягнецца і ў наступныя дні. Агулам з серады да суботы выпадзе больш чым месячная норма ападкаў. 

Аднак на даляглядзе праглядаецца і прасвет.

У Гомелі ўжо сёння да +20, уяўляеце? Уначы там 9—11 градусаў цяпла. Прыкладна такое надвор'е там прагназуецца на ўвесь наступны тыдзень. Дажджы там скончацца ў пятніцу.

У Мінску, цэнтры, Віцебску і на поўначы сцяплее ад суботы. Там таксама тэмпературы будуць паднімацца да +14+19 удзень. У той жа час да нядзелі тут працягнуцца залевы.

А вось на Берасцейшчыну і Гарадзеншчыну хваля цяпла насунецца, найхутчэй што, толькі ад панядзелка. А моцныя дажджы там будуць ісці да суботы.

Як толькі тэмпературы ўздымуцца вышэй за 10 і прыгрэе сонейка, пачнуць расцвітаць сады і майскія кветкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?