Фэстываль самвыдату адбудзецца ў Менску 12‑14 верасьня 2008 году.

Мерапрыемства будзе працягам агульнабеларускага зьлёту самвыдату, які адбыўся ў Горадні ў 2002 годзе, а таксама віленскага зынфэсту, што прайшоў у траўні бягучага году, піша indymedia.org.

Фэст зьбірае людзей, якія самастойна, на дабраахвотнай і некамэрцыйнай аснове ствараюць часопісы, кнігі й іншыя друкаваныя (а таксама электронныя) выданьні. Разам яны змогуць абгаварыць агульныя праблемы й падзяліцца ўласным досьведам падтрыманьня свабоды слова.

Папярэднія тэмы для абмеркаваньня: спосабы друкаваньня, мастацкае афармленьне прадукцыі, гісторыя самадзейнага друку, блогі, індымедыя і іншы электронны самвыдат.

Тэматыка мерапрыемстваў фэсту й сьпіс удзельнікаў па меры паступленьня заявак будуць папаўняцца і вывешвацца ў ягоным блогу. На дадзены момант у фэсьце ўжо вырашылі прымаць удзел стваральнікі некалькіх менскіх «ня‑вельмі‑перыядычных» выданьняў.

Удзельнікі могуць прапаноўваць свае лекцыі, тэмы для дыскусыяў, фільмы для прагляду.

Госьці запрашаюцца ня толькі зь Беларусі, але і з суседніх краінаў; асноўнай працоўнай мовай фэстывалю будзе расейская (што не адмяняе магчымасьці выкарыстаньня іншых моваў рэгіёну й міжнародных моваў), а прыежджым будзе начлег.

Фота zinefest

Фота zinefest

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?