У беларускага спевака Макса Каржа пасля першага канцэрта ў ЗША скралі гітару, грошы і дадатковую зарадку. Пра гэта Макс паведаміў у сваім інстаграме.

Фоты з Інстаграма спевака.

Фоты з Інстаграма спевака.

Яшчэ ўчора ўвечары ў Інстаграме Каржа ішла жывая трансляцыя, на якой нічога не было відаць, толькі былі чутныя песні пад гітару і размовы спевака з сябрамі.

Вось што адбывалася насамрэч:

«Страта гітары. Першы канцэрт у Штатах вядома быў не такім шматлюдным як звычайна ў нас, але ўсё ж было душэўна. Дзякуй усім, хто быў. Пасля выступу, натхнёны самім фактам знаходжання ў гэтай кропцы зямлі, я ўзяў гітару і пайшоў сачыняць на пляж. (…) Па дарозе я сустрэў сваіх хлопцаў, і мы зноў пайшлі на пляж, непрыкметна абыходзячы копаў. Забраліся на гару шэзлонгаў і пачалі крычаць дваровыя песні. Мы былі ў Маямі, але нам зусім не патрэбна была іх музыка. Мы спявалі сваё, быццам набліжаючы тых, з кім выконвалі іх жа на лунінецкім стадыку, у летніх лагерах, у дварах, з тымі, каму ніколі не наканавана пабываць тут …, для каго Амерыка назаўжды застанецца проста казкай, некалі зусім непатрэбна запоўніла іх галовы марамі. У такія моманты хочацца ўзяць і прывезці сюды ўсіх, хто дарагі, але частка гэтых людзей ужо ляжала са мной на гары шэзлонгаў і мы былі шчаслівыя. Пасля таго як прамая трансляцыя ў інсце высадзіла мне ўсю батарэю, мы вырашылі пафоткацца у хатцы ратавальнікаў малібу, літаральна ў 2-х кроках».

Нашу працяглую фотасесію перапыніў мужык, які паведаміў нам, што бачыў як нейкіх 2 *** пацягнулі нашу гітару. Хутка я выявіў адсутнасць у сваім заплечніку паўэрбанка і, увага, усіх грошай, што ў мяне былі! Мы пайшлі на пошукі, хоць было зразумела, што шанцаў нуль, пацаны спрацавалі ідэальна. Пабадзяўшыся яшчэ пару гадзін па наваколлі, распавядаючы нашу гісторыю кожнаму бяздомнаму, намі было прынята рашэнне зрабіць перапынак на сон. Вось так, аслепленых выбліскамі фоціка, Амерыка прыняла нас са сваёй фірмовай гасціннасцю, але нічога страшнага, бо гэта проста наш фільм, і ён толькі пачынаецца. PS Скласці ўсё ж сёе-тое атрымалася!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0