Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч заявіў, што яго зачапілі графіці на «сцяне Шчоткінай» у Мінску, піша sputnik.by.

«Увогуле, я таўстаскуры, але такія рэчы (графіці) чапляюць, вядома», — заявіў журналістам спікер верхняй палаты беларускага парламента, адказваючы на пытанне ў кулуарах рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі-2016».

«Але нічога, і гэта таксама перажывем», - сказаў Мясніковіч. Ён таксама сказаў, што пакуль не збіраецца станавіцца актыўным карыстальнікам сацсетак і адкрываць сваю старонку ў інтэрнэце. Гэтае рашэнне ён тлумачыць тым, што пра яго і так шмат усяго пішуць на форумах.

«Вы адкрыйце форум вядомага партала, там столькі ўсяго напісана пра мяне», — дадаў ён.

Наклейка з выявай Мясніковіча і надпісам «Гэта я ўвёў дарожны падатак. А паліўны акцыз цяпер ідзе кудысьці ў бюджэт» з'явілася на сцяне будынка на вуліцы Дружнай у Мінску 15 сакавіка. Першая ж падобная налепка, але з членам Савета Рэспублікі і экс-міністрам працы Мар'янай Шчоткінай і надпісам «Гэта я аўтар падатку на беспрацоўных» была заўважаная на плоце ў цэнтры сталіцы 5 сакавіка. Надпісы хутка выдалялі камунальнікі. 15 сакавіка на месцы графіці са Шчоткінай з'явіліся мноства маленькіх аплікацый з Мясніковічам, нагадвае Tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0