Інтэрпал адмовіўся аб'яўляць у вышук былога прэм'ер-міністра Украіны Арсенія Яцанюка. Пра гэта заявіў кіраўнік МУС краіны Арсен Авакаў.

З патрабаваннем аб'явіць Яцанюка ў вышук раней выступіла Расія. СК РФ абвінавачвае палітыка ва ўдзеле ў баявых дзеяннях у Чачні ў 1994-1995 гадах на баку сепаратыстаў.

Пасля звароту Расіі Арсен Авакаў накіраваў у Інтэрпал ліст, у якім «прывёў довады і выклаў факты, якія сведчаць пра відавочную безгрунтоўнасць абвінавачванняў» у адрас Яцанюка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0