Дні зніжак пройдуць у маі ў гандлёвых арганізацыях Мінска, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

ТАА «Гандлёвы дом «На Нямізе» знізіць на 20% цэны на нехарчовыя тавары і на 5% — на харчовыя тавары па серадах (3, 10, 17, 24, 31 мая) і суботах (6, 13, 20, 27 траўня). Для трымальнікаў дысконтных карт зніжкі прадастаўляюцца кожную пятніцу (5, 12, 19, 26 мая): 22% — на нехарчовыя тавары і 5% — на харчовыя тавары.

ААТ «ЦУМ Мінск» 6 і 18 мая зніжае цэны на нехарчовыя тавары на 18%. Для трымальнікаў дысконтных карт устаноўленыя дадатковыя дні зніжак у памеры 18% — 12, 13, 27 мая.

ТКУП «Універмаг Беларусь» 2, 16, 23, 30 мая зніжае цэны на 20%. Для трымальнікаў дысконтных карт зніжка 22% будзе 4, 5, 6, 12, 13, 14, 19, 20, 21, 26, 27, 28 мая.

У ААТ «ГУМ» 4, 18, 25 мая аб'яўляецца зніжка 20% на нехарчовыя, 5% — на харчовыя тавары. Для трымальнікаў дысконтных карт дні зніжак — 5, 6, 7 мая: 22% — на нехарчовыя тавары і 7% — на харчовыя тавары.

Ва УП «Кірмаш» кожную сераду (3, 10, 17, 24, 31 мая) і пятніцу (5, 12, 19, 26 мая) цэны зніжаныя на 17%; для трымальнікаў дысконтных карт 29 мая — на 22%.

Як адзначылі ў ГУСР, для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з 1 па 9 мая пройдзе акцыя, у ходзе якой будзе прадастаўляцца зніжка 17% і арганізаваная бясплатная дастаўка буйнагабарытных тавараў да кватэры.

Дні скідак у іншых гандлёвых арганізацыях сталіцы: ТАА «Старт-Х» (вул. Даўгабродская, 26) — кожную сераду (3, 10, 17, 24, 31 мая) — 15% і кожную суботу (6, 13, 20, 27 траўня) - 17% на асобныя групы тавараў;

ТАА «Севяранка» (вул. Ангарская, 38) 4, 11, 18, 22, 25 мая — 10-15% на асобныя групы тавараў;

ЗАТ «Для дома» (вул. Ландэра, 4) кожны чацвер (4, 11, 18, 25 мая) — 15%;

ТАА «Вільнюс-1» (вул. Каліноўскага, 55) кожную сераду (3, 10, 17, 24, 31 мая) — 15% на асобныя групы тавараў;

ЗАТ «Сандрык» (прасп. газеты «Праўда», 40) кожны аўторак (2, 9, 16, 23, 30 мая) — 15% на асобныя групы тавараў;

ТАА «Дзіцячы свет» (Лагойскі тракт, 25/1) 6, 11, 25 мая — 10%, 15-31 мая — распродаж летніх дзіцячых галаўных убораў са зніжкай 10%;

ЗАТ «1000 дробязяў» (вул. Калініна, 1) кожны чацвер (4, 11, 18, 25 мая) — 15%;

ТДА «Вераніка» (вул. Прытыцкага, 38) 19, 20, 27, 28 мая — 15%, кожны аўторак (2, 9, 16, 23, 30 мая) з 15.00 да 20.00 - 15%;

ЗАТ «Гаспадар і Гаспадыня» (прасп. Незалежнасці, 131/1) 10, 17, 24, 31 мая — 20%.

Магазін «Крышталь» (пр. Незалежнасці, 39) правядзе распродаж з 2 па 15 мая — цэны зніжаныя на 25%.

ААТ «Гандальадзенне», крама «Вопратка» (вул. Платонова, 36) прапануе кожны дзень зніжкі да 17% на ўвесь асартымент.

Крамы ГЦ «Сталіца» 8, 9, 20, 27 мая таксама прапануюць зніжкі ад 5% да 50%. Акрамя таго, 20 і 27 мая тарыфы на паркоўку будуць зніжаныя ў падземным паркінгу гандлёвага цэнтра

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?