"Патрэбная вельмі моцная рэакцыя Эўропы" - заявіў міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більдт. У сваім папярэднім камюніке ён рэзка асудзіў ваенную інтэрвэнцыю Расеі ў Грузіі.
Ён адкінуў аргумэнты Масквы, якая тлумачыць умяшаньне ў Паўднёвай Асеціі неабходнасьцю абароны расейскіх грамадзянаў.
"Маем падставы прыгадаць, што паўстагодзьдзя таму Гітлер ужываў тую самую дактрыну, каб дачапіцца і атакаваць значную частку Цэнтральнай Эўропы", - напісаў Більдт у сваёй заяве.
"Расейскі наступ супраць Грузіі і ў Грузіі - гэта агрэсія, што супярэчыць міжнароднаму праву і базавым прынцыпам бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе", - падкрэсьліў ён.