У часе прэс-канфэрэнцыі Ўладзіміра Пуціна ва Ўладзікаўказе зьвярнула ўвагу тое, што ён зьнізіў ранейшыя ацэнкі лічбы ахвяраў у Цхінвалі. Ён заявіў, што гаворка ідзе пра "дзясяткі забітых", тады як перад тым расейскі міністар замежных справаў гаварыў пра "паўтары тысячы забітых".

Грузінскія ўлады называюць гэтыя лічбы беспардоннай маной. Паводле іхных заяваў, гэтыя лічбы былі ўкінутыя ў расейскія і сусьветныя СМІ з мэтай стварыць апраўданьне расейскай інтэрвэнцыі, што распачалася ў той жа дзень.

Расея прызнала гібель у Цхінвалі 12 сваіх вайскоўцаў і раненьне аднаго генэрала расейскай арміі.

Грузія заявіла пра сьмерць 85 сваіх грамадзянаў, у тым ліку 40 мірных жыхароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?