Як паведамілі «Нашай Ніве» чытачы з Брэста, там спрабуюць затрымаць фермера Аляксандра Кабанава.
Кабанаў — мясцовы лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Ён ішоў наперадзе дэманстрацый «недармаедаў». Ён заклікаў людзей сёння, 1 Мая, выйсці ў цэнтр горада з чыстымі аркушамі паперы.
У гэты момант Кабанаў знаходзіцца ў кватэры блогера Змітра Гарбунова. А каля пад'езда кватэры дзяжурыць машына з міліцыянтамі.
0
0
0
0
0
0