Прэм'ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман паведаміў у сваім твітары, што ў сакавіку 2017 года сярэдні заробак у краіне склаў 6572 грыўні (255 даляраў).

«Добрая навіна. Па дадзеных Дзяржстата, сярэдняя зарплата штатнага работніка ва Украіне ў сакавіку 2017 склала 6752 грн», — напісаў прэм'ер.

У студзені гэты паказчык складаў 6008 грыўняў, а ў лютым — 6209 грыўняў.

Сярэдні заробак у Беларусі ў сакавіку склаў 770,6 рубля, што раўняецца 10 935 грыўням. Праўда, ва Украіне большая доля «шэрага сектара» і ніжэйшыя цэны на прадукты, што азначае, што рэальны ўзровень жыцця ў нашых краінах выраўноўваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0