Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што для яго было б гонарам сустрэцца з лідарам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам у належных абставінах.

«Калі будзе дарэчы сустрэцца з ім, я б гэта зрабіў — дакладна. Я палічыў бы гэта за гонар», — заявіў ён у інтэрв'ю Блумбэрг.

За дзень да гэтага ў інтэрв'ю Сі-бі-эс Трамп назваў Кім Чэн Ына «даволі разумным хлопцам».

«Людзі пытаюцца - ён нармальны? Я паняцця не маю. Але ён быў вельмі малады — 26-27 гадоў, калі памёр яго бацька. І яму давялося мець справу з вельмі крутымі хлопцамі — з генераламі і гэтак далей», - сказаў амерыканскі прэзідэнт.

«Будучы зусім маладым, ён змог утрымаць уладу. Я ўпэўнены, што многія — у тым ліку і яго дзядзька — спрабавалі ў яго гэтую ўладу адняць. Але ён яе ўтрымаў. Так што відавочна, што ён даволі разумны хлопец», - дадаў Трамп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?