10 жніўня ў Менску адбыўся зьезьд Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ), прысьвечаны падрыхтоўцы да выбараў у Палату прадстаўнікоў.
Паводле словаў прэс-сакратара ПКБ Сяргея Вазьняка, 12 сяброў ПКБ ужо сабралі па тысячы і больш подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты. Усяго камуністы выстаўляюць 18 прэтэндэнтаў.
Таксама падчас зьезду камуністы пастанавілі падаць у суд зыск аб абароне гонару і дзелавой рэпутацыі ПКБ. Адказчыкамі выступяць Аляксандар Лукашэнка, Белтэлерадыекампанія і дзяржаўная інфармацыйная агенцыя БЕЛТА. “Гэта зьвязана з нашумелым выступам А.Лукашенкі падчас наведаньня «Лініі Сталіна», дзе ён зьвінаваціў ПКБ у фашызьме, а дзяржаўныя агенцыі гэту інфармацыю растыражавалі», — заявіў С.Вазьняк.
0
0
0
0
0
0