Расійскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны ў канцы красавіка ў чарговы раз стаў ахвярай нападу невядомых. Гэта трэнд сучасных палітычных рэалій — у грамадскім месцы да апазіцыянераў падбягаюць крэпкія мужчыны і нешта сунуць ім у твар. Спачатку гэта былі торты, пасля — зялёнка. Аднак апошні выпадак стаў яшчэ больш абуральным.

Калі абліванні сталі пастаяннымі, Навальны вырашыў зрабіць гэта часткай свайго іміджу.

Калі абліванні сталі пастаяннымі, Навальны вырашыў зрабіць гэта часткай свайго іміджу.

У твар Навальнаму — самаму папулярнаму расійскаму апазіцыйнаму палітыку, які збіраецца балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах-2018 — пляснулі зялёнку, змяшаную з невядомай вадкасцю. У выніку хімічнага апёку ён страціў 80% зроку на адным воку. Пакуль невядома, ці будуць наступствы апёку незваротнымі.

Інтэрнаўты змаглі апазнаць двух мужчын, якія ўдзельнічалі ў нападзе. Адметна, што пракрамлёўскі тэлеканал РэнТВ аператыўна апублікаваў відэа інцыдэнту, але замазаў твары… нападнікаў!

Цяпер Навальны мае намер падаць скаргі на бяздзейнасць праваахоўных органаў. Тыя робяць выгляд, што дагэтуль не ведаюць асобы нападнікаў.

Хто ж гэтыя людзі? З зялёнкай падбег да Навальнага актывіст «патрыятычнага» руху SERB Аляксандр Пятрунька. А здымаў інцыдэнт іншы ўдзельнік руху Аляксей Кулакоў.

Аляксей Кулакоў — былы (а можа, і цяперашні) міліцыянт.

Пятрунька (злева) з віцэ-спікерам Дзярждумы Расіі Пятром Талстым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?