Рух на Аўтазаводскай лініі метро ў Менску быў часова прыпынены, паведамляецца ў афіцыйным твітары метрапалітэна.

Затрымка склала каля 13 хвілін, рух быў адноўлены ў 18.25.

Пазней з'явілася паведамленне, што цягнікі спыняліся з-за пранікнення ў тунэль пабочнай асобы.

«На станцыі метро «Партызанская» малады чалавек саскочыў на шляхі. Затрыманы работнікамі метрапалітэна ў тунэлі. Асоба парушальніка высвятляецца. Прычыны, якія падштурхнулі маладога чалавека на абсалютна вар'яцкі ўчынак, таксама высвятляюць супрацоўнікі міліцыі», — паведамілі ў метрапалітэне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?