Па размешчанай у інтэрнэце інфармацыі аб недахопах у арганізацыі працы з асабовым складам праводзіцца дадатковая праверка. Такая інфармацыя размешчана на сайце УУС Магілёўскага аблвыканкама.

«У цяперашні час у інтэрнэце «дэструктыўнымі» рэсурсамі распаўсюджваецца інфармацыя аб нібыта наяўных недахопах у арганізацыі працы з асабовым складам з боку кіраўніцтва Крычаўскага РАУС. Ініцыятарамі яе распаўсюджвання сталі начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС падпалкоўнік міліцыі Ігар Вусік, участковы інспектар міліцыі РАУС лейтэнант міліцыі Андрэй Шашкоў і былы супрацоўнік Юрый Дзюбанаў, звольнены з органаў унутраных спраў за грубае парушэнне службовай дысцыпліны», — адзначылі ва УУС.

У дадзеных матэрыялах маюць месца факты размяшчэння заведама скажонай, суб'ектыўнай інфармацыі, якая ў большасці сваёй не адпавядае рэчаіснасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?