Апазіцыйны лідар Мікола Статкевіч быў вызвалены 3 мая ў 17.10, калі скончыўся яго пяцідзённы тэрмін.
* * *
Напярэдадні меркаванай першамайскай акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску апазіцыйнаму лідару Міколу Статкевічу прысудзілі 5 сутак арышту, якія ён адбываў у ізалятары на Акрэсціна.
Пра арышт стала вядома даволі дзіўным чынам — намеснік кіраўніка Ленінскага РУУС патэлефанаваў жонцы палітыка Марыне Адамовіч і паведаміў, што Мікола Статкевіч асуджаны на пяць сутак.