Расійскі рэпер Хаскі (Дзмітрый Кузняцоў) і ўдзельнікі яго калектыву сталі ахвярамі нападу п'яных хуліганаў у Падмаскоўі, паведамляе Ren.tv.

Інцыдэнт адбыўся позна ўвечары 1 мая ў Чыгуначным, дзе Кузняцоў здымаў свой новы кліп. Здымкі праводзіліся ў закінутым будынку шпіталя ў мікрараёне Ольгіна.

Пакуль частка здымачнай групы працавала на адным паверсе будынка, двое ўдзельнікаў калектыву заставаліся побач са складзенымі рэчамі калегаў. У гэты момант да іх падышлі трое нецвярозых мужчын. Яны з ходу пацікавіліся, што маладыя людзі робяць у закінутым будынку, на што атрымалі адказ — мы тут працуем, не перашкаджайце. Затым мужчыны, як перадае RenTV, «сталі чапляцца да слоў, наляцелі на музыкаў і сталі наносіць ім удары нагамі».

Адзін з удзельнікаў здымак страціў прытомнасць. Калі да месца падаспелі іншыя ўдзельнікі здымачнай групы, нападнікі выхапілі зброю і адкрылі агонь па людзях.

У выніку нападу пяцярых чалавек, у тым ліку і самога Кузняцова, даставілі ў Цэнтральную раённую бальніцу Чыгуначнага. Чацвёра з іх атрымалі агнястрэльныя раненні, яшчэ адзін сур'ёзнае страсенне мозгу ад удараў нагамі і рукаяткай пісталета па галаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?