Беларуска Ванеса Каладзінская (вагавая катэгорыя да 53 кг) заваявала золата чэмпіянату Еўропы па барацьбе, які праходзіць у сербскім горадзе Нові-Сад, пишет Tut.by.

У фінальным паядынку Ванэса Каладзінская перамагла расіянку Наталлю Малышаву (2:1). Бронзавымі медалісткамі сталі Марыя Прэваларакі з Грэцыі і Ніна Хэмер з Германіі.

Гэта першая ўзнагарода беларускіх спартсменаў на ЧЕ-2017.

Беларус Аляксандр Гуштын вечарам пазмагаецца з балгарынам Міхаілам Ганевым у паядынку за бронзу ў вагавой катэгорыі да 97 кг па вольнай барацьбе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0