Грамадзянін ЗША Эмануіл Зэльцэр быў асуджаны Менскім гарадзкім судом да трох гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму, паведамляе БЕЛТА.

Адваката абвінавацілі ў камэрцыйным шпіянажы. Грамадзянку Расеі Ўладленуу Функ за збор камэрцыйнай інфармацыі і выкарыстаньне падробных дакумэнтаў асуджаная да году зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму. Суд праходзіў пры зачыненых дзьвярах.

Абвінавачваньні аб кантрабандзе наркатычных і псыхатропных рэчываў былі зьнятыя.

Нагадаем, Э.Зэльцэр прыляцеў 12 сакавіка ў Менск зь Лёндану, каб вырашыць праблемы спадчыны памерлага грузінскага мільянэра Бадры Патаркацышвілі. Ён быў арыштаваны КДБ адразу па прылёце. Раней на тэрыторыі Беларусі ён ня быў.

Зэльцэр неаднаразова скардзіўся на дрэнны стан здароўя і адсутнасьць патрэбнай мэдычнай дапамогі ў ізалятары КДБ. ЗША заклікалі беларускія ўлады вызваліць Зэльцэра з гуманных меркаваньняў з‑за рэальнай пагрозы ягонаму жыцьцю. Але афіцыйны Менск праігнараваў гэты заклік. Беларускія ўлады не дазволілі Марку Зэльцэру, які жыве ў Нью‑Ёрку, прыехаць у на працэс над ягоным братам.

Сам Марк Зэльцэр перакананы, што справу ягонага брата мог замовіць Барыс Беразоўскі. ««Беразоўскаму трэба ізаляваць майго брата, бо ён адвакат Патаркацышвілі. Гэта ж ўсё з‑за ягоных грошаў», — кажа М.Зэльцэр. Таксама Марк Зэльцэра сьцьвярджае, што Беразоўскі даў паказаньні ў Менскім гарадзкім судзе ў якасьці сьведкі.

Фізычна стан грамадзяніна ЗША пакідае зычыць лепшага. На судовыя паседжаньні амэрыканскага адваката канваіры заносілі на руках. Адвакат Дзьмітры Гарачка лічыць, што Зэльцэр можа не дажыць да заканчэньня тэрміну зьняволеньня.

Рашэньне будзе абскарджанае ў Вярхоўным судзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?