Расійскаму палітыку Аляксею Навальнаму выдалі замежны пашпарт, у атрыманні якога яму адмаўлялі пяць гадоў.

Фота Яўгена Фельдмана

«Цяпер магу паехаць на абследаванне i лячэнне ў адну з клінік, якія спецыялізуюцца па апёках вачэй», — напісаў Навальны ў сваім блогу.

Па словах палітыка, яму «можа маячыць перасадка рагавіцы». «Учорашні замер паказаў у мяне 15 адсоткаў зроку на правым воку. Але шанцы ёсць, будзем лячыць», — паведаміў Навальны.

***

На мінулым тыдні Навальнаму — самаму папулярнаму расійскаму апазіцыйнаму палітыку, які збіраецца балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах-2018, — пляснулі зялёнку, змяшаную з невядомай вадкасцю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна