Таксісты зноў здзівілі: падчас руху кіроўца службы глядзеў серыял.

Фота з фэйсбука

Фота з фэйсбука

Дзяўчына не стала каментаваць дзеянні таксіста, а проста апублікавала фота працэсу, дадаўшы толькі, што адначасна кіроўца вырашаў свае пытанні па тэлефоне. На здымку бачна, што ў таксіста на лабавым шкле размешчана утрымліваючая прылада з планшэтам, на якім бачныя кадры серыяла.

Нагадаем, што, згодна з дзейнымі правіламі дарожнага руху, кіроўца абавязаны гарантаваць бяспечныя ўмовы перавозкі пасажыраў. Акрамя гэтага, кіроўцу забаронена выконваць дзеянні, якія адцягваюць яго ад кіравання транспартным сродкам.

У дыспетчарскай службе, кіроўца таксі якой ажыццяўляў перавозку, адзначылі, што да іх з гэтай нагоды ніхто не звяртаўся. Дзеянні пасажыра ў такіх выпадках простыя — папрасіць вадзіцеля выключыць прыладу ці ж патэлефанаваць у дыспетчарскую і паведаміць дадзеныя кіроўцы.

- Па фота мы, на жаль, не змаглі апазнаць кіроўцу. Але хацелі б правесці з ім тлумачальную гутарку. Таму, калі пасажырка захоча, просім яе звярнуцца да нас у службу. Такія дзеянні кіроўцы недапушчальныя. Адна справа, калі таксіст глядзіць відэа на стаянцы, чакаючы замовы. І зусім іншая, калі дазваляе сабе гэта пры пасажыры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?