Фота: Брэсцкі панчошны камбінат

Фота: Брэсцкі панчошны камбінат

Чарговы выпуск сувенірнай прадукцыі атрымаў назву «Беларускiя шкарпэткi». Прадпрыемства прадставіла лімітаваную серыю светлых мужчынскіх і жаночых шкарпэтак з беларускім прынтам.

Наклад новай серыі — 3 тысячы бляшанак са шкарпэткамі для мужчын (25 і 27 памер) і столькі ж — для жанчын (23 і 25 памер).

Чакаецца, што новая прадукцыя паступіць у фірмовыя крамы прадпрыемствы праз тыдзень, паведаміў TUT.BY дырэктар ААТ «Брэсцкі панчошны камбінат» Сяргей Жаўняровіч.

Раней прадпрыемства выпускала серыі шкарпэтак да 8 Сакавіка, 23 лютага, 1 красавіка і 9 Мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?